Select your language

18 мая студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні, арганізатарамі якой выступілі ДМК і РУП "Белмытсэрвіс". Усяго ў гульні ўдзельнічалі 13 каманд.

Інтэлектуальная гульня-віктарына ўключала ў сябе 7 гульнявых тураў па 10 пытанняў у кожным. Нашы студэнты паказалі добрыя веды ў галіне кіно, музыкі і мастацтва.

За актыўны ўдзел і цікавыя адказы студэнты-мытнікі былі ўзнагароджаны Дыпломам удзельніка і ганаровым кубкам.