Select your language

22 мая 2024 г. філіял-кандыдат Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску на базе ФМА БДУ правёў семінар "Кар'ерны шлях усходазнаўца: вопыт прафесіяналаў".

Семінар праходзіў у змешанай форме з анлайн-удзелам.

Спікерамі былі Вольга Берсенева, заснавальнік размоўнага клуба і анлайн-школы кітайскай мовы Nuli chinese (г. Масква) і Юлія Сабаніна, перакладчык кітайскай мовы, папулярызатар кітайскай культуры, выпускніца спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" ФМА БДУ.

Выступоўцы падзяліліся сваім прафесійным досведам у адпаведных сферах. Вольга Берсенева расказала аб першых кроках у пабудове ўласнага бізнесу, этапах яго развіцця і пашырэння і цяжкасцях, якія могуць сустрэцца маладому прадпрымальніку на гэтым шляху. Юлія Сабаніна прадставіла прэзентацыю і выступленне на тэму "Абяры працу па душы, і табе не давядзецца працаваць ні дня ў сваім жыцці": як і дзе шукаць свой прафесійны шлях, каб знайсці працу мары", абапіраючыся на багаты асабісты досвед працы ў сферы вуснага і пісьмовага перакладу.

Удзельнікамі сустрэчы былі студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" і 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць усходнія мовы (кітайскую, арабскую).

Спікеры далі каштоўныя парады будучым спецыялістам-усходазнаўцам і адказалі на іх пытанні.

Семінар дазволіў удзельнікам пашырыць кругагляд і азнаёміцца з паспяховым вопытам развіцця асабістага брэнда кітаістамі-прафесіяналамі. 

{gallery}2024/2024_05_22{/gallery}