Select your language

29 красавіка 2024 г. СНДЛ «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз» кафедры міжнародных адносін правяла Інтэлектуальную віктарыну «Афрыка – кантынент магчымасцяў», дзе ўдзельнікам прапанавана магчымасць выпрабаваць свае веды аб гісторыі і сучаснасці гэтай унікальнай часткі свету. У віктарыне спаборнічалі 7 каманд: 4 каманды ад 2-га і 3-га курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", каманда спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", а таксама госці мерапрыемства – студэнты спецыяльнасці "Рэгіёназнаўства" гістарычнага факультэта і навучэнцы Ліцэя БДУ ў складзе адпаведных каманд.

Удзельнікам неабходна было прадэманстраваць веды аб рэгіёне, адказваючы на пытанні з рубрык: "гісторыя з геаграфіяй", "культура, традыцыі, рэлігія", "персаналіі", "Афрыка і Глабальны Поўдзень", "рэгіянальныя канфлікты", "рэгіянальнае супрацоўніцтва". Шматаспектная змястоўная частка мерапрыемства была ўкладзена ў разнастайныя гульнявыя формы: віктарына прайшла ў 4 раунды. Першы з іх – "Свая гульня" – даў магчымасць выбару рубрык і складанасці пытання, дзе ўдзельнікі маглі сувымераць свае веды і амбіцыі з рызыкай: сума балаў з'яўлялася "згаральнай". Другі раунд – "Конкурсаў капітанаў" – традыцыйна прайшоў у выглядзе бліц з 12 пытанняў. Дынамічна адыграны "Геаграфічны конкурс" (трэці раунд), у якім кожная каманда прадэманстравала ўпэўненыя веды ў галіне геаграфіі: ад фізічнай да палітычнай. Знаходлівасці і крэатыўнасці ад удзельнікаў запатрабаваў заключны раунд пад назвай «Кракадзіл афрыканскі», падчас якога прадстаўнік кожнай каманды тлумачыў сваім калегам сродкамі вербальнай і невербальнай камунікацыі тэрміны і паняцці, не называючы загаданае слова.

Спаборніцтва ацэньвала журы ў складзе выкладчыкаў кафедры міжнародных адносін, кафедры міжнароднага турызму і кафедры ўсходазнаўства пад старшынствам доктара гістарычных навук, прафесара У.В. Фральцова.

Па выніках спаборніцтва перамогу атрымала каманда навучэнцаў Ліцэя БДУ "Цімур і яго каманда". Другое месца заняла каманда гістарычнага факультэта – "Берберыкі", трэцяе – каманда студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад назвай "Pax Africana". Лепшым капітанам па выніках "Конкурсу капітанаў" прызнаны студэнт 3-курса гістарычнага факультэта Чабан Дзмітрый.

Віктарына суправаджалася інтэрактыўнымі паўзамі, у тым ліку і танцавальнай размінкай, для аўдыторыі. Арганізатарамі мерапрыемства з'явіліся ўдзельнікі СНДЛ – студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія прадэманстравалі даследчы энтузіязм, камандны дух, а таксама творчыя і арганізатарскія здольнасці.

Адказныя за мерапрыемства – дацэнт А.В. Дземідовіч, прафесар У.В. Фральцоў.

А.В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін
Фота: М. Салянік, 2 курс 

{gallery}2024/2024_04_29_04{/gallery}