15 мая 2024 года на факультэце міжнародных адносін адбыўся выпуск слухачоў навучальных курсаў "Кітайская мова (першы год навучання)".
Слухачамі курсаў "Кітайская мова (першы год навучання)" сталі 11 чалавек: выкладчыкі факультэта міжнародных адносін, студэнты біялагічнага факультэта, спецыяліст Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дырэктар ТАА "Сарвадзі", юрыст прадпрыемства.
Слухачы паспяхова справіліся з праграмай, вывучылі асновы кітайскай літаратурнай мовы путунхуа, яго фанетыку, базавую граматыку, лексіку і іерогліфіку.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм выкладчыка кафедры ўсходніх моў Багута Маргарыты Іванаўны.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
