Select your language

І Рэспубліканскі конкурс патрыятычнай песні "Музычны кадуцэй", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў 15 мая ў Ліцэі БДУ. Ён быў арганізаваны кафедрай мытнай справы і ўпраўленнем кадраў і ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь. У песенным конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў мытнай накіраванасці з 8 беларускіх школ і гімназій, а таксама студэнты-мытнікі з 4-х універсітэтаў краіны.

Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі свой вакальны і музычны талент у 15 нумарах. Перад аўтарытэтным журы стаяла няпростая задача – вызначыць уладальнікаў 3-х прызавых месцаў сярод школьнікаў і асобна сярод студэнтаў. А таксама вызначыць Гран-пры.

Выбар быў вельмі складаны, але ў выніку перамогу атрымалі

сярод школьнікаў:

  • Вераніка Міхайлоўская з СШ № 21 Магілёва – 3 месца;
  • Андрэй Марчанка з СШ № 19 Гомеля – 2 месца;
  • навучэнцы мытных класаў СШ № 1 Брэста – 1 месца.

Сярод студэнтаў:

  • Міхаіл Салямановіч з БНТУ – 3 месца;
  • Мікіта Уласенка з БДУ – 2 месца;
  • Лізавета Высоцкая з ГрДУ ім. Янкі Купалы – 1 месца.

Яшчэ адна ўдзельніца з БДУ – Дар'я Чаратун – стала прызёрам у намінацыі "Лепшая патрыятычная песня на беларускай мове".

Уладальніцай Гран-пры конкурсу стала Аляксандра Яраховіч, вучаніца мытнага класа СШ № 46 Мінска.

Усе прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад ДМК Рэспублікі Беларусь, БРСМ БДУ і дэканата ФМА. 

{gallery}2024/2024_05_15{/gallery}