Select your language

6 мая па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы ў рамках школьнай секцыі IX Міжвузаўскай алімпіяды БДУ па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" адбылася віктарына на веданне мытнай тэматыкі. Да ўдзелу ў выкананні заданняў віктарыны ў дыстанцыйным фармаце былі запрошаны старшакласнікі гімназій, супрацоўніцтва з якімі падмацавана дамоўнымі адносінамі і праграмай ФМА БДУ па прафарыентацыі.

Як вядома, выбар прафесіі – гэта сур'ёзны і адказны крок, які здзяйсняе кожны чалавек, заканчваючы школу. Вельмі важна не памыліцца ў выбары будучай кар'еры, даведацца пра ўсе тонкасці і нюансы, пагутарыць з прадстаўнікамі гэтай прафесіі, а таксама з тымі людзьмі, якія ўжо знаходзяцца на шляху да асваення гэтай высакароднай спецыяльнасці. Таму ўдзел студэнтаў аддзялення "Мытная справа" ў падрыхтоўцы заданняў на англійскай мове для навучэнцаў старэйшых класаў гімназій з'яўляецца традыцыяй факультэта і важным мерапрыемствам для студэнтаў, паколькі перад імі стаіць няпростая задача не толькі падзяліцца сваімі ведамі з канкурсантамі, але і перадаць сваё захапленне будучай прафесіяй. Нашы студэнты з гэтым паспяхова спраўляюцца, адбіраючы найбольш цікавыя пытанні і заданні ў складзе творчых груп. Сёлета студэнты 2 курса аддзялення “Мытная справа” Васюкевіч Вадзім, Чэрнік Ульяна, Праташчык Карына і Капыток Варвара пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Майсюк Ю.Л. і Жукавец А.С. склалі віктарыну, а студэнткі 1 курса Краскоўская Паліна, Шадзько Вікторыя і Быстрыцкая Ульяна падрыхтавалі рэбусы, у якіх зашыфравалі паняцці, звязаныя са сваёй будучай прафесійнай дзейнасцю. У працэсе працы над заданнем студэнты праявілі крэатыўнасць, адабралі найбольш цікавыя пытанні, атрымалі задавальненне ад сваёй працы.Спадзяемся, што такое ж задавальненне атрымалі канкурсанты, якія робяць першыя крокі да гэтай важнай і ганаровай прафесіі.

Па выніках віктарыны пераможцамі ў камандным заліку сталі наступныя мінскія гімназіі:

1 месца – ДУА "Гімназія №12 г.Мінска" (24 балы)
2 месца – ДУА "Гімназія № 32 г. Мінска" (23 балы) і ДУА "Гімназія № 30 г. Мінска ім. Героя Севецкага Саюза Б.С. Акрэсціна” (21 бал)
3 месца – ДУА "Гімназія № 36 г. Мінска" (20 балаў) і ДУА "Гімназія № 146 г. Мінска" (20 балаў)

Віншуем усіх удзельнікаў з дастойнымі вынікамі ў праходжанні віктарыны і дзякуем настаўнікам і адміністрацыі гімназій і школ за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Хочацца спадзявацца, што падчас падрыхтоўкі адказаў на заданні, гімназісты даваедаліся для сябе шмат новага і прасякнуліся шчырай цікавасцю і павагай да мытнай справы як прафесіі.

Заг. кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці дац. С. А. Дубінко
Старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці А.П.Гіцкая, Ю.Л.Майсюк 

{gallery}2024/2024_05_06_03{/gallery}