Select your language

29 красавіка 2024 г. студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Ангеліна Кахановіч у рамках прафарыентацыйнай работы кафедры міжнародных адносін наведала ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа», дзе адбыліся сустрэчы 9 і 11 класаў.

Ангеліна азнаёміла старшакласнікаў з інфармацыяй як аб факультэце, так і аб універсітэце ў цэлым. Распавяла пра праходныя балы 2023 г., вучэбныя прадметы, неабходныя для здачы пры паступленні на пэўныя спецыяльнасці факультэта, а таксама пра магчымасці, якія дае факультэт: студэнцкія абмены, стажыроўкі і моўныя курсы. Не засталося без увагі і яскравае студэнцкае жыццё – навуковае і грамадскае. Прысутныя на сустрэчы азнаёмлены з магчымасцю навучання на новых спецыяльнасцях ("Міжнародная лагістыка" і "Міжнародная канфлікталогія").

Старшакласнікі вельмі ўважліва слухалі студэнтку і актыўна задавалі пытанні аб спецыфіцы кожнай са спецыяльнасцей ФМА. Студэнтка 3 курса расказала пра свой шлях паступлення на ФМА, а таксама пра тыя выклікі, з якімі яна сутыкнулася ў першыя тыдні вучобы, падзялілася практычнымі парадамі. Гутарка прайшла ў жывой, цёплай і давернай атмасферы. 

{gallery}2024/2024_04_29_03{/gallery}