Select your language

Падведзены вынікі III Рэспубліканскага конкурсу экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый "Зямлі роднай куток". У конкурсе 2023–2024 гг. прынялі ўдзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў Рэспублікі Беларусь. Усяго было прадстаўлена больш за 400 работ.

У намінацыі "Экскурсійны маршрут" першае месца заняў праект "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 40-я гады XX стагоддзя: Выстаялі і Перамаглі" (кантрольны тэкст экскурсіі)", выкананы аўтарскім калектывам студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" (Бандарэнка Кацярына, Барушка Вікторыя, Данільчык Канстанцін, Трухан Кацярына, Якімовіч Алена) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага турызму А.М.Рашэтнікавай.