2 і 6 мая кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці было арганізавана мерапрыемства "Вялікая Перамога" для студэнтаў 2 і 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якія вывучаюць нямецкую мову як другую замежную.
Студэнтам былі прапанаваны практыкаванні, у тым ліку і інтэрактыўныя, накіраваныя на адпрацоўку лексікі па дадзенай тэме, на веданне гісторыі Другой Сусветнай вайны і інш. Некаторыя студэнты прынеслі партрэты сваіх прадзедаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і расказалі пра іх подзвігі. Хочацца адзначыць, што студэнты 2 і 3 курса добра разбіраюцца ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ведаюць імёны і подзвігі герояў, лёгка могуць аднавіць храналагічную паслядоўнасць падзей тых гадоў.
Падобныя мерапрыемствы з'яўляюцца важнай часткай выхавання падрастаючага пакалення.
