Дзень кафедры міжнародных эканамічных адносін адбыўся на факультэце 6 мая бягучага года. Ён запомніўся яркімі і цікавымі падзеямі, а маляўнічыя віншавальныя плакаты і паветраныя шарыкі садзейнічалі святочнаму настрою.
Спачатку студэнты спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» зладзілі квэст на ФМА з эканамічнымі падказкамі па пошуку спецыяльнага прыза. Эпіцэнтрам падзеі сталі тэматычныя кропкі/стэнды з рознымі эканамічнымі гульнямі і заданнямі, а таксама пачастункамі, размешчаныя на 11 паверсе. Там жа працавала тэматычная фотазона. Фінальным акордам стаў квіз, падчас якога студэнты спаборнічалі, адказваючы на пытанні з самых розных сфер эканамічных ведаў, а пераможцы атрымалі каштоўныя прызы – кнігі!
Кафедра МЭА дзякуе студэнтам спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», якія прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Дня кафедры: Кургуз Лізавеце, Карпінай Дар'і, Мушуруй Ангеліне, Унанян Дзіяне, Ярэме Аляксандру, Карачэнкавай Алесі, Міцінай Варвары, Сілюк Алене, Ташліеву Менглі.
Дзякуй усім, хто падзяліў з намі свята і тым, хто зрабіў яго незабыўным!!!
{gallery}2024/2024_05_06_02{/gallery}