Select your language

Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Дзень Перамогі" ў складзе зводнага хору прадстаўнікоў студэнцтва БДУ. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў-вызваліцеляў. Прысутныя аддалі даніну памяці і павагі ўсім загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны і выканалі песню "Дзень перамогі".