У рамках тыдня студэнцкай навукі на кафедры мытнай справы ФМА БДУ 26 красавіка 2024 года адбылося адкрытае пасяджэнне СНДЛ "Міжнародная лагістыка".
Пасяджэнне СНДЛ правяла старшы выкладчык кафедры мытнай справы Капусціна Н.М. Студэнты прадставілі вынікі сваіх навуковых работ: Якжык Мацей «Імпартазамяшчэнне ў лагістыцы», Якубовіч Міхаіл «Мытня будучыні: 3D мадэлі для навучання», Рабіна Анастасія «Перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы лагістыкі», Шадзько Вікторыя «Ваенная лагістыка: стратэгіі і перспектыў узаемадзеяння»
Запрошаныя студэнты АФ БНТУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка БНТУ Осіпавай Ю.А. выступілі з паведамленнямі. Крысціна Мелцэр на нямецкай мове прадставіла сваю работу на тэму "Eurogate". Еч В., Шаляпін А. расказалі студэнтам аб сучасных напрамках аўтаматычнай ідэнтыфікацыі грузаў. Праца СНДЛ «Міжнародная лагістыка» выклікала зацікаўленасць у студэнтаў.
{gallery}2024/2024_04_26_03{/gallery}