3 мая 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы кафедры міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Бельскай Валерыі з навучэнцамі 10 класаў ДУА "Гімназія №7 г. Маладзечна".
У ходзе сустрэчы навучэнцы былі азнаёмлены са спецыяльнасцямі факультэта, у тым ліку і новымі — "Міжнародная лагістыка" і "Міжнародная канфлікталогія". Студэнтка расказала пра дынамічнае грамадскае і навуковае жыццё ФМА, а таксама пра шматлікія магчымасці, якія дае наш факультэт. З будучымі студэнтамі таксама падзяліліся асабістым вопытам студэнцкага жыцця і навучання на лепшым факультэце лепшай ВНУ краіны.
Мерапрыемства арганізавалі дырэктар гімназіі А.М. Вярховіч і дацэнт кафедры міжнародных адносін ФМА А.В. Дземідовіч.
