Напярэдадні Дня Перамогі на базе мінскай сярэдняй школы № 28 адбыўся Першы Форум ваенна-патрыятычных класаў мытнай накіраванасці, у якім прынялі ўдзел школьнікі з шасці ўстаноў адукацыі абласных гарадоў Беларусі. Таксама на Форум былі запрошаны прадстаўнікі кафедры мытнай справы ФМА БДУ і Мінскай цэнтральнай мытні. Школьнікі прадставілі візітныя карткі сваіх мытных класаў, прадэманстравалі веды асноў мытнай справы ў прафарыентацыйнай гульні "Ідэальны мытнік", удзельнічалі ў плац-парадзе.
Усе ўдзельнікі Форума ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.
Таксама ў рамках мерапрыемства быў арганізаваны круглы стол з удзелам педагогаў і мытнікаў, на якім абмеркаваны праблемы ўдасканалення навучання вучняў мытных класаў.
{gallery}2024/2024_05_07{/gallery}