Select your language

25 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі адбыўся майстар-клас "Асноўныя напрамкі арабскай міфалогіі".

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты-арабісты факультэта міжнародных адносін (1 курс спецыяльнасць «Усходазнаўства», 3 курс спецыяльнасць «Лінгвакраіназнаўства»). Заняткі былі праведзены студэнткай-арабісткай Дунай Кацярынай Вітальеўнай пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсходазнаўства Ісачанкавай Марыны Анатольеўны. У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены вынікі навуковых пошукаў студэнткі ў галіне арабскіх вераванняў.

Студэнты-арабісты пазнаёміліся з актуальнымі напрамкамі па вывучэнні старажытнаарабскіх вераванняў. Падчас майстар-класа студэнты даведаліся, як працаваць з арабскімі рукапісамі на прыкладзе сачынення «Кітаб аль-Булхан» (араб. كتاب البلهان‎), паспрабавалі дэшыфраваць урывак твора.

Наступная частка мерапрыемства праходзіла ў фармаце круглага стала на тэму "Ніжэйшая арабская міфалогія". Увазе слухачоў быў прадстаўлены аналіз вобразаў арабскай дэманалогіі ў фальклорнай і кананічнай традыцыях. Былі разгледжаны творы са зборніка “Тысяча і адна ноч”, а таксама сура “Джын”.

У завяршэнні мерапрыемства студэнты-арабісты задалі пытанні па тэме майстар-класа і ніжэйшай арабскай міфалогіі ў цэлым.