Select your language

З 15 па 26 красавіка на факультэце міжнародных адносін праводзіўся Тыдзень студэнцкай навукі. Гэтае мерапрыемства стала на нашым факультэце традыцыйным і накіравана на далучэнне студэнтаў да навуковай дзейнасці.

Выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (эканамічныя спецыяльнасці) у рамках Тыдня падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў розных відаў і форм. Гэта і навуковыя семінары, і дзелавыя гульні, віктарыны, лекцыі-семінары, дэбаты, сустрэчы-дыскусіі, воркшопы. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў інфармацыйным аглядзе кафедры, з якім можна азнаёміцца ТУТ