Select your language

23 красавіка ў рамках юбілейнага ВНУ-ЭкаФэсту-2024 студэнты факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у круглым стале "Мэты ўстойлівага развіцця". Круглы стол быў арганізаваны моладзевымі пасламі МУР на базе Рэспубліканскага моладзевага цэнтра і ўключаў у сябе эканамічную, экалагічную і сацыяльныя секцыі. Асноўнай мэтай правядзення круглага стала была папулярызацыя МУР сярод моладзі, у тым ліку праз самастойнае даследаванне студэнтамі канцэпцыі ўстойлівага развіцця і вывучэння дасягненняў у гэтай галіне.

Удзельнікамі круглага стала былі падрыхтаваны даклады па рознай тэматыцы. У сацыяльным сектары ўдзельнікі ад факультэта прадставілі свае даклад на тэму дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў арабскіх краінах: «Рэалізацыя МУР у Саудаўскай Аравіі» (Мікіта Пятровіч) і «Дасягненне МУР у сацыяльнай сферы ў ААЭ» (Вольга Старавойтава). Асаблівасці рэалізацыі МУР-5 (гендэрная роўнасць) у Канадзе і краінах Блізкага Усходу былі закрануты ў дакладах Веранікі Маліноўскай і Дар'і Лінкевіч. Эканамічныя мэты былі асветлены ў дакладзе студэнта ФМА Цімафея Лашкарова "Знешнегандлёвы абарот БРІКС і найменш развітых краін як паказчык дасягнутага прагрэсу ў выкананні паказчыка МУР 17/11".

У склад журы ўвайшлі загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Наталля Вячаславаўна Юрава і старшыня Савета па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў ФМА Ігар Міхайлавіч Аўласенка. Яны адзначылі высокі ўзровень падрыхтаваных дакладаў. Па рашэнні журы аўтары лепшых дакладаў былі адзначаны дыпломамі. Сярод іх – студэнты ФМА Мікіта Пятровіч і Цімафей Лашкароў.

24 красавіка студэнты ФМА сталі ўдзельнікамі дэбатаў, прысвечаных Мэтам устойлівага развіцця. Удзельнікі павінны былі падрыхтаваць і прадставіць аргументацыю, якая адпавядае сваёй пазіцыі, а таксама адказаць на пытанні ад апанентаў. Сярод тэм, якія былі ўзняты падчас дэбатаў, абмяркоўваліся ўвядзенне прагрэсіўнага падатку, інтэграцыя аналізу ESG-фактараў у бізнес-сектары, увядзенне выбарчых квот для жанчын. Каманда студэнтаў ФМА (Цімафея Лашкарова і Веранікі Маліноўскай) паспяхова выступіла сярод іншых каманд і стала пераможцам дэбатаў. 

{gallery}2024/2024_04_23{/gallery}