2 мая 2024 г. на ФМА БДУ прайшла патрыятычная акцыя "Разам успомнім подзвіг герояў (1944–2024)", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Прахарэнка В.Г., дэкан факультэта міжнародных адносін Дастанка А.А. разам з ганаровымі гасцямі – супрацоўнікамі ДМК Рэспублікі Беларусь, пасольстваў Расіі і Туркменістана, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі адкрылі ўрачыстае мерапрыемства. Асноўнымі элементамі акцыі сталі азнаямленне з тэматычнай фотаэкспазіцыяй, дакументальным фільмам і ролікам ФМА БДУ, прысвечанымі юбілейнай даце.
«80 гадоў таму гераічны і слаўны беларускі народ разам з іншымі брацкімі народамі прагнаў нямецка-фашысцкую гідру і іх паслугачоў з нашай зямлі. Менавіта старэйшае пакаленне на палях бітваў, у партызанскіх атрадах, падполлі і ў тыле кавалі Вялікую Перамогу. Шнары той страшнай вайны назаўжды застануцца ў памяці народа і служаць папярэджаннем для тых, хто зноў спрабуе прыйсці ў наш мірны дом», – адзначыў у сваім выступе загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР, доктар палітычных навук Р.А. Есін.
{gallery}2024/2024_05_02{/gallery}