29 красавіка 2024 г. на ФМА адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ібрагіма Саліма Махамеда Аль-Мушарраха, які выступіў перад студэнтамі з лекцыяй на арабскай мове. Выступленне Пасла асвятліла пытанні двухбаковых адносін паміж ААЭ і Рэспублікай Беларусь, гуманітарнай сферы і рэлігійнай цярпімасці Арабскіх Эміратаў, удзелу дзяржавы ў канферэнцыях па абароне навакольнага асяроддзя, а таксама актуальнага курса развіцця знешняй палітыкі ААЭ.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты-арабісты трэцяга курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», студэнты першага курса спецыяльнасці «Усходазнаўства», а таксама студэнты-арабісты першага курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Пасля заканчэння лекцыі прысутныя задалі пытанні на арабскай і англійскай мовах. Студэнты-арабісты пацікавіліся адукацыяй у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, магчымасцю праходжання моўных стажыровак, а таксама пытанні тычыліся інвестыцый ААЭ у Рэспубліку Беларусь і палітычнага ладу Арабскіх Эміратаў. Па прапанове спадара Пасла студэнты-трэцякурснікі самастойна перакладалі для аўдыторыі сваё пытанне і адказ сп. Пасла з арабскай мовы на рускую.
Напрыканцы візіту спадар Амбасадар выказаў падзяку кіраўніцтву факультэта і надзею на далейшае супрацоўніцтва, а таксама пажадаў студэнтам поспехаў у далейшым навучанні.
{gallery}2024/2024_04_29_02{/gallery}