20 красавіка 2024 г. у рамках працы міжкафедральнага СНК «ПОШУК» студэнты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у навукова-пазнавальнай экскурсіі ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Экскурсія была арганізавана кіраўніком СНК дацэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін Яо Цзяхуэй.
"Вялікае княства Сула" – гэта першы ў Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі, які быў створаны на базе паўразбуранага маёнтка беларускай шляхты. На тэрыторыі былой сядзібы сабраны вырабы і аб'екты з розных эпох гісторыі Беларусі. Цяпер для наведвання адкрыты інтэрактыўныя пляцоўкі і экспазіцыі ў музеях.
Экскурсія дазволіла ўсім удзельнікам атрымаць асалоду ад цудоўных відаў, пакатацца на ладдзі вікінгаў – "дракары", пазнаёміцца са зброевай кузняй, з вытворчасцю хлеба, традыцыйнага беларускага напою “Старкі Запольскай”, ганчарнай майстэрні, ткацкай і шапавальнай майстэрнямі, ратушы, школы і многімі іншымі цікавымі мясцінамі.
Выдатная паездка пакінула цудоўныя ўражанні ў студэнтаў. Усе засталіся ў захапленні ад прыгажосці беларускай прыроды, архітэктуры, духоўных і гістарычных помнікаў.
Таксама гэта паездка стала добрым прыкладам культурнага абмену і ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж студэнтамі Кітая і Беларусі.
{gallery}2024/2024_04_20_03{/gallery}