29 красавіка ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі прайшло мерапрыемства, прысвечанае гарадам-пабрацімам. Гэта быў другі праект, падрыхтаваны студэнтамі ФМА для сябе і студэнтаў іншых ВНУ.
На гэты раз у цэнтры ўвагі знаходзіўся беларускі Полацк і нямецкі Фрыдрыхсхафэн, цеснае супрацоўніцтва якіх пачалося ў 1990 годзе. На працягу 3 тыдняў студэнты займаліся зборам цікавых фактаў аб культуры і гісторыі абодвух гарадоў, іх сумесных праектах, знаёміліся з аповедамі ўдзельнікаў і нават стэлефаноўваліся з былым мэрам Полацка, рыхтавалі прэзентацыі, якія былі прадстаўлены гледачам. Усе выступленні былі адзначаны дынамікай, эмацыйнасцю і выдатнай нямецкай мовай, што выклікала жывую цікавасць публікі, стварыла прыемную атмасферу. На сустрэчы прысутнічала больш за 80 чалавек. На заканчэнне ўдзельнікі абмяняліся думкамі адносна будучага руху гарадоў-пабрацімаў і падкрэслілі сваю зацікаўленасць у саўдзеле.
Арганізатарам і мадэратарам сустрэчы выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці В.Г. Швайба.
{gallery}2024/2024_04_29{/gallery}