25 красавіка на кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін БДУ адбылася VII навукова-практычная канферэнцыя "Міжнародны лагістычны форум".
У рабоце фарсайт-сесіі прынялі ўдзел дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белмытсэрвіс" Канановіч Н.П., супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарту "Транстэхніка" Коваль Д.М., Казлоў В.У., Міленькі В.С., прадстаўнікі Цэнтра сусветнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Якубук Ю.П. і Каляда А.А., дырэктар філіяла «Белмытвыдат» РУП «Белмытсэрвіс» Зміева А.Б., начальнік сектара ТАА «Юрспектр» Цімошак Н.П., АФ БНТУ, Інстытута бізнесу БДУ, УА «ДІПК і ПК мытных органаў Рэспублікі Беларусь », а таксама выкладчыкі кафедры мытнай справы ФМА БДУ.
Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі перспектывы развіцця лагістыкі і сусветнага рынку транспартна-лагістычных паслуг, мытныя аспекты лагістычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах санкцыйнага рэжыму, фарміравання ланцугоў паставак у Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. Даклады спікераў закраналі такія актуальныя тэмы як развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры, гісторыю ўзаемадзеяння Мінскага аўтазавода і "Саўтрансаўта", міжнароднага транзіту, прымяненне карнета АТА і інфармацыйных тэхналогій у міжнароднай лагістыцы, выкладання курсаў міжнароднай лагістыкі на замежных мовах, стварэння навучальных 3D мадэляў. Усе прысутныя на канферэнцыі адзначылі значнасць форуму для развіцця міжнароднай лагістыкі.
Аб мерапрыемстве на сайце "Белмытвыдат"
{gallery}2024/2024_04_25_02{/gallery}