На кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (германскае аддзяленне) працягваецца правядзенне навуковых мерапрыемстваў у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА БДУ.
Так, 26 красавіка студэнты 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент" прынялі ўдзел у дэбатах "Дзелавы этыкет і сацыяльная адказнасць". Падчас дэбатаў была прапанавана да абмеркавання тэма, якая дала падставу задумацца над тым, якую адказнасць кожны нясе ў прафесійнай дзейнасці і дазволіла кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне. Арганізатар мерапрыемства - ст–аршы выкладчык кафедры Ірына Пятроўна Валовікава.
{gallery}2024/2024_04_26{/gallery}