20 красавіка студэнты 1 курса спецыяльнасці “Сусветная эканоміка” наведалі Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр. Сучасны тэатр знаходзяцца ў працэсе пастаяннага пошуку і развіцця, многія сучасныя тэхналогіі і адкрыцці можна ўбачыць у тэатральных пастаноўках. У гэтым змаглі пераканацца студэнты 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якія наведалі спектакль "Справа была ў Вероне" ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. Класічны твор, дзеянне якога адбываецца ў Вероне, у XIV стагоддзі, дзякуючы выкарыстанню віртуальнай рэальнасці, стварае эфекты, якія немагчыма ўвасобіць на рэальнай сцэне. З першых секунд студэнты пагрузіліся ў жыццё сярэднявечнай Венецыі, у свет варожасці двух сем'яў Мантэкі і Капулеці, у свет, дзе лютуе чума, робяцца подлыя і высакародныя справы, нараджаецца каханне. Эфект «апускання» у рэчаіснасць узмацняецца дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій у асвятленні, гуку і касцюмах: нягледзячы на вялікую аддаленасць ад звыклага сучаснага жыцця рамантычная гісторыя двух закаханых захапіла студэнтаў і зрабіла на іх вялікае ўражанне. Арганізатар мерапрыемства – выкладчык кафедры Таццяна Чаславаўна Бахар.
