25 красавіка 2024 года студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ў рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін наведалі Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй, дзе адбылася сустрэча з навучэнцамі 10-11 класаў.
У ходзе сустрэчы Белая Кацярына, Гарбаценка Ангеліна і Цыўлікаў Ягор азнаёмілі прысутных на сустрэчы ліцэістаў са спецыяльнасцямі факультэта міжнародных адносін, як з ужо існуючымі так і з новымі ("Міжнародная лагістыка" і "Міжнародная канфлікталогія"), расказалі пра перспектывы і магчымасці, якія дае наш факультэт, развеялі міфы і стэрэатыпы, якія ўзнікаюць падчас вучобы і аб прэферэнцыях будучага працаўладкавання студэнтаў факультэта міжнародных адносін, а таксама шчыра падзяліліся асабістым вопытам паступлення, расказаўшы, што пры належным намаганні абсалютна кожны навучэнец можа стаць членам дружнай сям'і ФМА.
Старшакласнікі з цікавасцю і ўважліва слухалі студэнтаў і задавалі пытанні пра тонкасці навучання. Нашы студэнты падрыхтавалі і паказалі прэзентацыю пра ФМА, у якой распавялі пра структуру факультэта, правілы, усталяваныя на факультэце, пра праходныя балы 2023 г. Выступоўцы распавялі ліцэістам не толькі пра вучобу і навукова-даследчую працу, але і пра вольны час студэнтаў, а таксама студэнцкія арганізацыі.
Гутарка паміж студэнтамі ФМА і будучымі абітурыентамі прайшла ў жывой, цёплай і даверлівай атмасферы.
Мерапрыемства арганізавала старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА Н. В. Шуша.
