Select your language

24 красавіка 2024 года на факультэце міжнародных адносін адбылася традыцыйная 81-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў. Яна з'яўляецца самым маштабным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня студэнцкай навукі ў красавіку, аб'ядноўваючы прадстаўнікоў усіх кафедр і студэнтаў усіх спецыяльнасцей. Арганізатарам канферэнцыі стаў Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ.

У гэтым годзе на ўдзел у канферэнцыі падалі заяўкі 575 студэнтаў і аспірантаў, у тым ліку замежных. Яны сталі аўтарамі 713 дакладаў, аб'яднаных у 65 секцый (32 секцыі па спецыялізацыях і 33 – моўныя секцыі). Тры секцыі, падрыхтаваныя кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (№ № 43, 44 і 45) былі праведзены ў анлайн-рэжыме сумесна з калегам з Масквы, дацэнтам Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Нінай Пятроўнай Стараверавай.

Па выніках канферэнцыі студэнты і магістранты – аўтары найлепшых дакладаў на секцыях – былі ўзнагароджаны дыпломамі I–III ступені і атрымалі права апублікавацца ў зборніку тэзісаў 81-й канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ. Аўтары работ, якія сталі лепшымі на сваёй секцыі і атрымалі дыплом І ступені, атрымаюць права размясціць матэрыял у агульнаўніверсітэцкім зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Гэтае мерапрыемства стымулюе правядзенне навуковай працы, навыкі публічнага выступу, напісанні навуковых артыкулаў. Удзел у канферэнцыі дае магчымасць замацаваць, данесці да шырокай аўдыторыі і апублікаваць вынікі тых даследаванняў, якія студэнты праводзяць у рамках падрыхтоўкі курсавых і дыпломных праектаў, удзелу ў дзейнасці студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый і гурткоў. Для аспірантаў удзел у канферэнцыі мае вялікае значэнне, бо разглядаецца ў якасці апрабацыі вынікаў будучага дысертацыйнага даследавання.

{gallery}2024/2024_04_24{/gallery}