25.04.2024 у рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі на факультэце міжнародных адносін старшы выкладчык іспанскай мовы А. В. Белазёрава і студэнты 2-га і 3-га курсаў спецыяльнасці "Менеджмент" наведалі "Тэматычную экскурсію па пастаяннай экспазіцыі" Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Студэнтам расказалі пра рускае мастацтва XVIII — пачатку XX ст., беларускае мастацтва ХІІ—ХХ стст., мастацтва краін Еўропы ХVІ—XX стст. і краін Усходу ХVІ - XX стст. Наведванне было прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 85-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
