17 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА аддзяленнем эканамічных спецыяльнасцей кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці была праведзена творчая майстэрня (воркшоп) на англійскай мове на тэму “Current Global Issues: Social, Economic and Environmental Dimensions /Современные глобальные проблемы в социальном, экономическом и экологическом аспектах”. Мерапрыемства было арганізавана старшымі выкладчыкамі кафедры А.П. Гіцкой, Т.В. Шміт, А.М. Салавей для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Фармат меў на мэце абмеркаванне праблем у групах і прадумванне ідэй з гатовым канцэптам у якасці выніку. Удзельнікі прадумвалі шляхі вырашэння сучасных глабальных праблем, а потым выступалі, прадстаўляючы вынік працы ў выглядзе прэзентацыі. Па выніках выступленняў праводзілася дыскусія, прадметам якой сталі практычныя рашэнні разглядаемых надзённых пытанняў. Сярод разгледжаных глабальных праблем сучаснасці ў экалагічным аспекце абмеркавалі экалагічны след і спосабы яго змяншэння; у сацыяльным аспекце былі разгледжаны шляхі прадухілення і кантролю злачыннасці сярод непаўналетніх; у эканамічным аспекце прадметам абмеркавання сталі перавагі і недахопы свабоднага гандлю і пратэкцыянізму.
Паколькі фармат меў на ўвазе разгляд праблем з розных, часам самых нечаканых бакоў, удзельнікі мерапрыемства пашыралі свае веды ці нават прыходзілі да новага разумення першапачатковай ідэі. Мерапрыемства будавалася на ўцягванні ў працэс абмеркавання кожнага. Дзякуючы сваёй актыўнай і творчай працы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, студэнты мелі магчымасць падзяліцца сваімі поглядамі, выявіць вельмі цікавыя меркаванні, выявіць вельмі цікавыя меркаванні з боку іншых, зірнуць на праблему пад іншым вуглом, атрымаць крытыку і паглыбіць веды.
Дзяніс Сялюн, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
{gallery}2024/2024_04_17{/gallery}