Select your language

19 красавіка 2024 г. студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", якія вывучаюць кітайскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсходніх моў Лешчанкі Ксеніі Ігараўны наведалі мерапрыемствы культурна-асветніцкай акцыі "Бібліяноч-2024" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Напярэдадні Дня кітайскай мовы, які адзначаюць па ініцыятыве ААН штогод 20 красавіка ва ўсім свеце, у рамках "Бібліяначы" ў Нацыянальнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная зона, за напаўненне якой адказвалі Кітайскі Культурны Цэнтр у Мінску, ВК БНТУ і інш.

Студэнты спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" наведалі майстар-класы па кітайскім жывапісе, каліграфіі і мастацтве цзяньчжы, а таксама канцэрт хору кітайскіх студэнтаў LoveMusicTeam БДПУ.

"Бібліяноч" – гэта штогадовая акцыя ў гонар Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка), якая стала традыцыйнай у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У гэты дзень бібліятэкі адкрываюць тэматычныя пляцоўкі для наведвання гасцей усіх узростаў. У 2024 г. у акцыі прынялі ўдзел 16 бібліятэк Беларусі.

{gallery}2024/2024_04_19_03{/gallery}