У рамках правядзення шырокамаштабнага рэспубліканскага інфармацыйнага мерапрыемства "Моладзевы кірмаш вакансій" камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама праводзіць:
23 красавіка 2024 г. з 14.00 да 17.00 на базе ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» (г.Мінск, Старавіленскі тракт, д. 41, галоўны корпус) кірмаш вакансій для студэнтаў і навучэнцаў;
24 красавіка 2024 г. з 11.00 ч. да 13.00 ч. на базе навучальнага корпуса № 8 БІТУ (г.Мінск, вул. Я.Коласа, д. 12) кірмаш вакансій для працаўладкавання выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі 2023-2024 года.
25 красавіка 2024 г. з 14.00 ч. да 17.00 ч. на базе ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта (г.Мінск, вул.Берасцянская, д. 20) кірмаш вакансій для працаўладкавання выпускнікоў устаноў адукацыі 2023-2024 года, якія навучаюцца за уласныя сродкі.
