20 красавіка 2024 года ў Беларусі прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Студэнты ФМА прынялі ўдзел у акцыі.
У ліку актывістаў была і каманда філіяла-кандыдата Моладзевай платформы краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва SCOLAR Network у г. Мінску, адкрыццё якога плануецца на базе ФМА БДУ. Удзел у суботніку стаў першым мерапрыемствам, праведзеным з ініцыятывы філіяла-кандыдата. Да віцэ-куратара, другакурсніцы Лідзіі Журко, далучыліся студэнты спецыяльнасцей "Лінгвакраіназнаўства", "Міжнародныя адносіны" і "Мытная справа".
Пляцоўкай, выдзеленай ВКУП "Мінскзелянбуд" для ФМА, быў сквер імя Г.К. Жукава. Эстафету па добраўпарадкаванні зоны адпачынку сквера каманда філіяла-кандыдата SCOLAR Network прыняла ў актывістаў ПА ГА "БРСМ" ФМА БДУ, якія працавалі на гэтай жа пляцоўцы.
Супрацоўнікі ВКУП "Мінскзелянбуд" выказалі падзяку ўсім прадстаўнікам ФМА за ініцыятыўнасць і добрасумленную працу.
Усяго ў Рэспубліканскім суботніку-2024 прынялі ўдзел больш за 5000 супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў БДУ.
{gallery}2024/2024_04_20_02{/gallery}