Select your language

19 красавіка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу па рускай мове для замежных студэнтаў.

Тэмай спаборніцтва стала «Руская мова пераадольвае межы, аб'ядноўвае людзей!». Удзельнікаў размеркавалі па секцыях у залежнасці ад узроўню ведаў мовы, профілю спецыяльнасці (філалагічны і нефілалагічны). Носьбіты рускай мовы выступалі ў асобнай катэгорыі. Усяго ўдзельнікамі спаборніцтва сталі студэнты каля 20 краін. Нагадаем, конкурс праводзіцца ў БДУ у дванаццаты раз.

Па выніках конкурсу студэнты нашага факультэта ўдастоены дыпломаў рознай ступені.

Так, дыплома I ступені ўдастоена студэнтка спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Эджэ Ашыджы, дыпломамі II ступені ўзнагародзілі студэнтаў ФМА Цзя Юйфэна, Ташчы Фатманура, Лі Ікэ, Гурбанбагт Эльясмамедаву, Метэ Чэціна, Айлар Ашыраву. На трэцяй пазіцыі студэнты ФМА Лю Мяамэн, Сюй Юйсяа, Ахмет Нурыеў.

Віншуем пераможцаў і жадаем усім новых акадэмічных поспехаў! 

Крыніца