У гэтым годзе на кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (германскае аддзяленне) плануецца правядзенне 11 навукова-практычных мерапрыемстваў, у якіх задзейнічана 10 выкладчыкаў і больш за 120 студэнтаў. Першыя мерапрыемствы былі праведзены з 15 па 19 красавіка.
16 красавіка ў групе 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" адбыўся семінар "Тэорыя вуснай прэзентацыі на польскай мове". Семінар быў спецыяльна падрыхтаваны для студэнтаў, якія вывучаюць польскую мову як другую замежную мову. Актуальнасць тэмы абумоўлена тым, што дазваляе студэнтам больш эфектыўна падрыхтавацца да студэнцкай навуковай канферэнцыі, якая штогод праводзіцца ў канцы красавіка на факультэце, і тым, што атрыманыя падчас семінара веды студэнты змогуць прымяніць пры абароне сваіх міні-прэзентацый у рамках рэйтынгавых работ за красавік. Арганізатар мерапрыемства –- старшы выкладчык кафедры Таццяна Зігмундаўна Плашчынская.
У гэты ж дзень у групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" адбыўся квіз па выкарыстанні шведскіх ідыяматычных выразаў у маўленні СМІ. Студэнты падрыхтавалі матэрыялы па ідыяматычных выразах, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца ў шведскіх сродках масавай інфармацыі. Арганізатар мерапрыемства – старшы выкладчык кафедры Марыя Сяргееўна Сакавец.
17 красавіка ў групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" быў праведзены круглы стол на тэму "Рэалізацыя навуковай дзейнасці студэнтаў у сучасным універсітэце". На круглым стале ўзнімалася пытанне важнасці ўдзелу студэнтаў у навуковай дзейнасці, пытанні, звязаныя з асаблівасцямі напісання навуковых артыкулаў у сучасных умовах, іх структурай і афармленнем, удзелам у канферэнцыях, падрыхтоўцы дакладаў і прэзентацый для публічнага выступлення. Акцэнт быў зроблены на развіццё штучнага інтэлекту і новыя выклікі. У цэнтры ўвагі была навуковая дзейнасць студэнтаў-прававедаў. Арганізатар мерапрыемства – старшы выкладчык кафедры Вольга Георгіеўна Швайба.
17 красавіка ў групе 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа быў праведзены семінар па тэме "Чытанне і рэфераванне публіцыстычных тэкстаў на нямецкай мове сацыякультурнай і грамадска-палітычнай тэматыкі". На семінары былі асветлены тэарэтычныя і практычныя аспекты рэферавання сучасных тэкстаў на замежных мовах. Арганізатар мерапрыемства – старшы выкладчык кафедры Таццяна Сяргееўна Карацюк.
17 красавіка ў групе 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшла дыскусія на тэму "Wie wäre die Welt ohne deutsche Entdeckungen?" Падчас дыскусіі студэнты асвятлілі найбольш важныя адкрыцці нямецкіх вучоных, якія змянілі наш свет і далі новы напрамак многім навукам. Арганізатар мерапрыемства – старшы выкладчык кафедры Наталля Васільеўна Шуша.
17 красавіка ў групе 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент" быў праведзены воркшоп па тэме "Пісьмовы пераклад і ўстаноўленая форма афармлення дакументаў для ўдзелу ў міжнародных і міжрэспубліканскіх навуковых мерапрыемствах" (на нямецкай мове). На мерапрыемстве студэнты навучыліся правільна афармляць заяўкі і дакументы для падачы на ўдзел у міжнародных і міжуніверсітэцкіх праектах. Арганізатар мерапрыемства – к.п.н, дацэнт, заг. кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Марына Фёдараўна Арсенцьева.
19 красавіка ў групе 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" адбыўся воркшоп на тэму "Штучны інтэлект і сучасны ўніверсітэт. Шляхі ўзаемадзеяння". Студэнты абмяркоўвалі магчымасці і асаблівасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў сучасным універсітэце і ў будучай прафесійнай дзейнасці юрыстаў, звязаныя з гэтым выклікі, этычныя моманты і адказнасць стваральнікаў і карыстальнікаў. Арганізатар мерапрыемства – старшы выкладчык кафедры Вольга Георгіеўна Швайба.
{gallery}2024/2024_04_22{/gallery}