Select your language

20 красавіка 2024 г. прафсаюзныя бюро факультэта міжнародных адносін і факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі арганізавалі экскурсію па маршруце «Турысцкі комплекс «Вольны млынар»–шклозавод «Нёман»–Ліда».

Падчас экскурсіі ўдзельнікі пагрузіліся ў чароўныя глыбіні мінулага, у эпоху Сярэднявечча – таямнічага часу прыгод і рыцарскіх подзвігаў. На заводзе "Нёман" пазнаёміліся з працэсам вытворчасці шкла, даведаліся тэхналогію вырабу каляровага шкла і крышталю, убачылі дзіўны працэс выдзімання выдатных вырабаў з распаленай да 1500 градусаў масы. Келіхі, вазы, сувенірныя вырабы... І кожная адзінка – ручная работа. Асаблівае ўражанне пакінула наведванне музея завода "Нёман" са старажытнымі экспанатамі і аўтарскімі кампазіцыямі сучасных мастакоў. Кожны ўдзельнік экскурсіі атрымаў на памяць аб наведванні завода падарунак.

Паездка дала магчымасць адпачыць, пакінула выдатныя ўспаміны і нават стымулявала падтрымаць айчыннага вытворцу шкла і крышталю.

{gallery}2024/2024_04_20{/gallery}