16 красавіка 2024 года ў рамках Тыдня навукі старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Натуркач М.У. і Шурко С.А. арганізавалі воркшоп, прысвечаны вядучым кампаніям у турыстычнай галіне "Companies that challenged the International Tourism Industry".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму".
Малахаў Мікіта, Марагаспаран Артур, Рубанік Уладзіслаў, Чэнь Імін разгледзелі сеткавыя кафэ як праекты сферы турызму і гасціннасці ў Беларусі і за мяжой.
Цікавы праект і факты асабістага вопыту падарожжаў прадставіла Жэнь Сіньі, расказаўшы аб турызме ў Макао, спецыяльным адміністратыўным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі, самым густанаселеным рэгіёне ў свеце. Праект студэнта Ван Юэ быў аб багатым славутасцямі горадзе Хэцзэ правінцыі Шаньдун.
Студэнты прадставілі сферу турызму горада Цзінань (студэнт Лю Чжые) і горада Харбін (студэнт Лі Цішо).
Мэтай мерапрыемства стала абагульненне і творчае асэнсаванне матэрыялу па тэме «Турызм», разгляд кампаній у сферы гасціннасці ў Беларусі і Кітаі, параўнанне эфектыўнасці і якасці турыстычнай індустрыі ў краінах, а таксама разгляд новых бізнес-мадэляў і падыходаў, якія мяняюць турызм.
Студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай і адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця кампетэнцый і пашырэння кругагляду. Даклады выклікалі ў кожнага ўдзельніка цікавасць і актыўную дыскусію.
Мікіта Малахаў, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»
{gallery}2024/2024_04_16_06{/gallery}