19 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў ФМА БДУ з навучэнцамі 11 класаў ДУА "Гімназія № 36 г. Мінска". Выязное мерапрыемства адбылося па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве.
У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры Юдчыц І.С., Гіцкой А.П. і Салавей А.М., прынялі ўдзел студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» Козыр Анастасія, Анішчанка Станіслаў, Барадач Даніла і Пячэрская Уладзіслава.
Цяперашнім гімназістам трэба прыняць адно з самых важных рашэнняў у жыцці – здзейсніць выбар будучай прафесіі. Людзі, якія правільна зрабілі свой выбар і працуюць з задавальненнем у той ці іншай сферы эканомікі, паказваюць высокую прадуктыўнасць працы – важны стратэгічны рэсурс для дзяржавы і грамадства, які гарантуе стабільнасць і рост.
Зусім нядаўна студэнты ФМА БДУ гэтак жа стаялі перад выбарам, а сёння могуць дапамагчы вызначыцца будучым абітурыентам, падзяліцца вопытам паступлення ў ВНУ і выбраць спецыяльнасць па душы. З гэтай мэтай студэнтамі была прадэманстравана прэзентацыя, з якой старшакласнікі змаглі даведацца аб крытэрыях для паступлення на факультэт міжнародных адносін, аб арганізацыі навучальнага працэсу, магчымасцях рэалізацыі навуковага патэнцыялу, далейшым размеркаванні.
Навучэнцы гімназіі праявілі цікавасць, задаючы пытанні адносна навучання на ваеннай кафедры, аб студэнцкіх арганізацыях, навуковым жыцці. Студэнты пастараліся цікава і падрабязна асвятліць многія пытанні. Дыскусія атрымалася ажыўленай і пазнавальнай. На развітанне студэнты пажадалі поспехаў у навучанні школьнікам і выказалі спадзяванне, што ў новым навучальным годзе навучэнцы гімназіі папоўняць шэрагі нашых студэнтаў.
Козыр Анастасія, студэнтка 2-га курса, спецыяльнасць “Сусветная эканоміка”
{gallery}2024/2024_04_19{/gallery}