Савет маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 26 красавіка 2024 г. праводзіць I Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных «Роля маладых вучоных у развіцці навукі».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, дактаранты, навуковыя і педагагічныя работнікі, спецыялісты-практыкі, прадстаўнікі бізнесу, дзяржаўных органаў, СМІ, грамадскіх аб'яднанняў.
Форма правядзення канферэнцыі: вочная і анлайн.
Рабочыя мовы – беларуская, руская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 23 красавіка 2024 г. (уключна) неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў інфармацыйным лісце.
Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртацца да Кісялевіч Анастасіі Ігараўны, старшыні Савета маладых вучоных БДУ (+375447349697).