18 красавіка 2024 года адбыўся першы выпуск навучальных курсаў "Кітайская мова (другі год навучання)" на факультэце міжнародных адносін.
Слухачамі курсаў «Кітайская мова (другі год навучання)» сталі шэсць выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта міжнародных адносін, выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, тэсціроўшчык УІП «Ісафт Салюшэнз».
Слухачы паспяхова справіліся з праграмай, вывучылі асноўныя граматычныя асаблівасці кітайскай мовы, набылі навыкі правільнай і вобразнай кітайскай вуснай і пісьмовай мовы, падрыхтаваліся да ўспрымання спантаннай вуснай гаворкі носьбітаў мовы, адаптаваных тэкстаў на кітайскай мове, пашырылі слоўнікавы запас.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм выкладчыка кафедры ўсходніх моў Багута Маргарыты Іванаўны.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
