15 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках функцыянавання СНДЛ "Сучасны Кітай і міжнародныя адносіны ў Азіі" кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР адбыўся навуковы семінар на тэму "Уплыў КНР на развіццё адносін з замежнымі краінамі". Семінар правялі доктар палітычных навук, загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР Руслан Алегавіч Есін і кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін Яо Цзяхуэй.
З дакладамі выступілі студэнты 3 курса кафедры міжнародных эканамічных адносін Ермачок Вераніка на тэму “Гісторыя стварэння кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” і асаблівасці яго функцыянавання”, Пальчэх Лізавета на тэму «Асноўныя праекты і перспектыўныя напрамкі развіцця жамчужыны "Паяса і шляху"», Мароз Ілля на тэму «Абарона інтарэсаў гандлю», Яўменчык Яўген на тэму «Вынікі і асаблівасці сустрэчы лідэраў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі», Ма Юй, Чан Баао, Ван Чуян і Чэнь Хайвэй на тэму «Эканамічны патэнцыял Пекіна і перспектывы яго развіцця ў супрацоўніцтве з Мінскам», Чэнь Янь, Цзэн Жоцін, Ван Яньхуа і Цай Шыюй на тэму «Параўнальны аналіз эканамічных рэформ у Кітаі і Расіі», Лю Сюйхао і Ду Чэнга на тэму «Эканамічны патэнцыял правінцыі Чжэцзян Кітая і перспектывы развіцця яе супрацоўніцтва з Мінскай вобласцю Беларусі», Чжан Яояо, Чжан Цзяно і Чжан Кай на тэму «Перспектывы развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва Кітая і Беларусі (на прыкладзе Пекіна і Мінска)», Цянь Хэнсэнь, Лі Хаоцзя і Шао Цзычуань на тэму «Вопыт правядзення эканамічных рэформ Кітая і Расіі і яго прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь».
Удзельнікі дыскусіі абмяняліся меркаваннямі і прыйшлі да высновы: КНР аказвае значны ўплыў на блізкіх суседзяў і далёкіх партнёраў. Асаблівае месца заняло абмеркаванне вынікаў і перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
{gallery}2024/2024_04_15_05{/gallery}