Select your language

Да ўвагі студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў! Выдатная навіна – магчымасць стажыроўкі ў Агенцтве ААН па справах бежанцаў у Беларусі.

Калі ў цябе ёсць:

  • цікавасць да тэмы правоў бежанцаў і безграмадзянства
  • выдатная англійская мова
  • ты студэнт 3-5 курса ці нядаўна скончыў навучанне, то мы рады бачыць цябе ў нашай камандзе!

Чым ты будзеш займацца?

Аказваць дапамогу ў:

  • маніторынгу і падрыхтоўцы інфармацыі
  • перакладзе RUS/ENG
  • арганізацыі мерапрыемстваў.

Стажыроўка прадугледжвае поўную занятасць, працягласць – 3 месяцы.

Прыём заявак да 24 красавіка, прыкладны старт –  сярэдзіна мая. 

Усе падрабязнасці аб пазіцыі, умовах падачы па спасылцы.