Select your language

Запрашаем Вас да ўдзелу ў ХII міжнародным круглым стале па інавацыях у міжнародных даследаваннях на тэму "ЕАЭС, ШАС і БРІКС у глабальнай геапалітыцы: месца і роля Рэспублікі Беларусь", які адбудзецца на факультэце міжнародных адносін БДУ 18 красавіка 2024 года з 10.00 да 13.00. па адрасу: г. Мінск, вул. Ленінградская 20, аўд. 516.

Мерапрыемства праводзіць Цэнтр міжнародных даследаванняў ФМА БДУ, старшыня арганізацыйнага камітэта – дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат палітычных навук, дацэнт Алена Анатольеўна Дастанка.

Па выніках круглага стала будзе апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў. Плата за публікацыю не спаганяецца.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве, правілы афармлення публікацыі – у інфармацыйным лісце.

Будзем рады Вашаму ўдзелу!