Select your language

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў вядучага міжнароднага акадэмічнага выдавецтва SAGE Publishing.

Для карыстальнікаў даступны наступныя базы дадзеных: SAGE journals, SAGE Research Methods, SAGE Business Cases.

SAGE journals (https://journals.sagepub.com/) – шырокая калекцыя міжнародных рэцэнзуемых часопісаў, у тым ліку навуковых выданняў з высокім паказчыкам імпакт-фактару: Journal of Management (17,3), Personality and Social Psychology Review (17, 2), Review of Educational Research (16,6), Journal of Mixed Methods Research (4,9) і інш.

Больш за 1 000 найменняў часопісаў па самых розных дысцыплінах гуманітарнага, тэхнічнага і прыродазнаўча-навуковага профілю прадстаўлены ў базе дадзеных: эканоміка, культуралогія, экалогія, крыміналогія, медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, матэматыка, фізіка і г.д.

SAGE Research Methods (https://methods.sagepub.com/) – гэта комплексная бібліятэка метадаў, якая ўключае больш за 1 000 кніг, даведнікаў, часопісных артыкулаў і навучальных відэа ад вядучых сусветных вучоных у галіне сацыяльных навук. Рэсурс ахоплівае ўсе аспекты навучання на кожным этапе навуковай дзейнасці, праілюстраваныя кейсамі і відэаматэрыяламі.

SAGE Business Cases (https://sk.sagepub.com/cases) – лічбавая калекцыя, створаная з улікам запатрабаванняў бібліятэк і якая прапануе бібліятэкарам, выкладчыкам, студэнтам і даследчыкам неабмежаваны доступ да больш за 6 150 аўтарытэтных кейсаў з больш чым 120 краін. У склад калекцыі ўвайшлі кейсы па аўдыту, прадпрымальніцтве, эканоміцы, кіраванні персаналам, маркетынгу і г.д., распрацаваныя сусветна вядомымі адукацыйнымі ўстановамі і асацыяцыямі (Yale School of Management, Cambridge Judge Business School, Kellogg School of Management г.д.).

Тэставы доступ адкрыты па 03 мая 2024 года.

Таксама звяртаем Вашу ўвагу, што ў бібліятэцы на пастаяннай аснове забяспечаны доступ да больш чым 70 баз дадзеных, якія змяшчаюць манаграфіі, навуковую перыёдыку, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый і іншыя дакументы па ўсім спектры навуковых напрамкаў.

Запрашаем азнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі, прадстаўленымі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.