Select your language

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар СААТ "Камунарка" Сяргей Анатольевіч Анюхоўскі ў якасці запрошанага спікера выступіў перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках курса "Практыка міжнароднага бізнесу".

У ходзе сустрэчы Сяргей Анатольевіч расказаў аб асноўных этапах прафесійнай дзейнасці на прадпрыемствах "Чырвоны харчавік" і "Камунарка", працоўных момантах і ключавых аспектах выбудоўвання дзелавых адносін з замежнымі партнёрамі. Таксама сенатар падзяліўся ўражаннямі аб сваёй дзейнасці ў Савеце Рэспублікі і адказаў на пытанні.

Пазней дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Анатольеўна Дастанка ўручыла Сяргею Анатольевічу Анюхоўскаму падзяку за цеснае і плённае супрацоўніцтва. 

{gallery}2024/2024_04_05{/gallery}