4 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася алімпіяда па нямецкай мове паміж ВНУ, арганізаваная кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Мэтай алімпіяды з'яўляецца выяўленне адоранай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння нямецкай мовы.
У Алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты БДУ, МДЛУ, БНТУ, а таксама Ліцэя БДУ, шэрагу школ. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны заданні на праверку розных кампетэнцый, неабходных сучасным спецыялістам для выканання прафесійных задач. Алімпіяда ўключала тры этапы (лексіка-граматычны тэст, аўдыё-тэст і вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме).
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом 1 ступені – Астроўская Ксенія (філфак БДУ);
- Дыплом 2 ступені – Нізавец Ціхан (Ліцэй БДУ), Картавіцкая Марыя, Лемешаў Юрый (абодва - ФМА БДУ);
- Дыплом 3 ступені – Васюкевіч Вадзім (ФМА БДУ), Жыліч Кірыл (Ліцэй БДУ), Гаўрылава Яна (ФМА БДУ), Штакал Паліна (істфак БДУ), Меркушаў Марк (мехмат БДУ);
- 9 удзельнікаў былі адзначаны падзякай.
Віншуем пераможцаў і жадаем усім поспехаў і цікавых праектаў!
{gallery}2024/2024_04_04_02{/gallery}