30 сакавіка 2024 г. завяршылася вучэбная азнаямленчая практыка студэнтаў 1 курса прафілізацыі "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці", арганізаваная кафедрай міжнароднага турызму. Мэтай практыкі было азнаямленне з асаблівасцямі дзейнасці прадпрыемстваў турысцкай індустрыі Рэспублікі Беларусь.
Для студэнтаў былі арганізаваны сустрэчы з дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрыем Марозавым, дырэктарам аднаго з вядучых тураператараў унутранага і ўязнога турызму Беларусі – ТДА "Віаполь" – Сяргеем Быцкевічам. У рамках праграмы практыкі студэнты пабывалі на захапляльных экскурсіях па плошчы Незалежнасці і Міхайлаўскаму скверу, наведалі Музей гісторыі БДУ.
Знаёмства з індустрыяй гасціннасці г. Мінска праходзіла на базе The Basilian Minsk, Curio Collection by Hilton – аднаго з самых «атмасферных» гатэляў у гістарычнай частцы горада, дзе пра спецыфіку працы ў сферы гасціннасці будучым спецыялістам распавялі менеджары «КПІ Дэвелапмент» Гаухар Нургаліева і Ірына Буткевіч
Кафедра міжнароднага турызму ФМА выказвае падзяку ўсім спецыялістам-практыкам, што прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні практыкі, якая пазнаёміла студэнтаў прафілізацыі "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці" з асновамі будучай прафесіі.
Падрыхтавала матэрыял старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму А.М.Рашэтнікава
{gallery}2024/2024_03_30_03{/gallery}