Select your language

3 красавіка 2024 г. па ініцыятыве кафедры міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнткі ФМА БДУ з навучэнцамі 10-х класаў ДУА "Сярэдняя школа № 84 г. Мінска". Студэнтка 3-га курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Альшэўская Анастасія праявіла ініцыятыву і творчы падыход у правядзенні прафарыентацыі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры Дземідовіч А. В.

У ходзе прафарыентацыйнага мерапрыемства "Выбар прафесіі – выбар шляху" будучым абітурыентам была прадэманстравана абноўленая прэзентацыя, якая ўключае актуальную інфармацыю па пытаннях паступлення на факультэт міжнародных адносін, аб арганізацыі навучальнага працэсу, аб рэалізуемых праектах і магчымасцях, якія адкрываюцца перад студэнтамі.

Навучэнцы школы праявілі цікавасць, актыўна задавалі пытанні, пераважна аб асаблівасцях навучання, стажыроўках і праграмах абмену, міжнародных канферэнцыях, а таксама аб новых спецыяльнасцях "Міжнародная канфлікталогія" і "Міжнародная лагістыка".

З радасцю чакаем будучых выпускнікоў школы ў сценах нашага факультэта! 

{gallery}2024/2024_04_03{/gallery}