Select your language

07 мая 2024 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы праводзіць IX універсітэцкую прадметную алімпіяду па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 6-05-1036-01 Мытная справа у рамках праекта "Моладзь, навука, прафесіяналізм-2024".

Мэта алімпіяды – рэалізацыя задач па павышэнні якасці іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў у кантэксце прафесійнай адукацыі.

Задачы алімпіяды:

  • павышэнне ўзроўню іншамоўнай кампетэнцыі студэнтаў
  • падтрыманне ў вучняў цікавасці да вывучэння англійскай мовы і англамоўнай культуры
  • павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў.

Удзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" і сумежных спецыяльнасцей.

Журы ў складзе прадстаўнікоў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ, прадстаўнікоў кафедры мытнай справы ФМА БДУ вызначыць пераможцаў як у камандным, так і ў індывідуальных заліках. Усіх удзельнікаў чакаюць дыпломы ў розных намінацыях.

У рамках дагаворных адносін аб супрацоўніцтве да ўдзелу ў алімпіядзе таксама запрашаюцца старшакласнікі школ і гімназій, для якіх прадугледжаны тэматычныя конкурсы і віктарыны. Узнагароды чакаюць удзельнікаў і ў гэтай катэгорыі.

Алімпіяда праводзіцца дыстанцыйна на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2 туры:

1 тур праходзіць на базе моўных кафедраў ВНУ, якія рыхтуюць спецыялістаў адпаведнага профілю.

2 тур праходзіць завочна на базе кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ.

Да ўдзелу ў 2 туры дапускаюцца студэнты, якія паспяхова выканалі заданні 1 тура і набралі не менш за 80%.

Канчатковыя тэрміны падачы заяў для ўдзелу ў 2 туры алімпіяды – 17.04.2024 года. Заяўкі накіроўваць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Жадаем усім удзельнікам поспехаў і ўдачы!!! 

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

Рабочая група

Склад журы