Select your language

Упершыню 2 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін праведзены навучальны семінар "Супрацоўніцтва з КНР: стратэгія поспеху". Слухачамі семінара сталі 11 супрацоўнікаў Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кампаніі ТАА «Райзінг», ТАА «Крафттранс».

Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з асноўнымі вектарамі знешняй палітыкі і сферамі супрацоўніцтва КНР з Рэспублікай Беларусь, напрамкамі лічбавай дыпламатыі ў супрацоўніцтве з Кітаем, а таксама культурай і традыцыямі КНР, асаблівасцямі дзелавой камунікацыі і нацыянальнымі асаблівасцямі. Навучанне па дадзенай тэматыцы садзейнічае выпрацоўцы ў слухачоў цэласнага разумення асаблівасцей міжкультурнай камунікацыі, арганізацыі і правядзення дзелавых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў Кітая.

Фармат правядзення заняткаў уключаў лекцыі і практычныя заняткі.

У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць і выказалі пажаданне прадоўжыць навучанне ў такім фармаце па іншых краінах.

Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!

Дзякуем за працу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы – дацэнтам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасіі Міксюк і Івану Чувілаву.