Select your language

Кафедра міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 29 сакавіка 2024 г. правяла навуковае мерапрыемства ў форме круглага стала «Актуальныя праблемы кадыфікацыі міжнароднага прыватнага права».

Адбылася дыскусія па сучасных праблемах удасканалення прававога рэгулявання прыватнаправавых адносін з замежным элементам і сістэматызацыі заканадаўства ў гэтай сферы.

У працы Круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі БДУ, МІПСА, НЦЗПІ. З дакладам "Кадыфікацыя міжнароднага прыватнага права: тэорыя і практыка" выступіла ў дыстанцыйным фармаце Гетман-Паўлава Ірына Віктараўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт дэпартамента прававога рэгулявання бізнесу факультэта права Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі "Нацыянальны даследчы ўніверсітэт "Вышэйшая школа экономікі». 

{gallery}2024/2024_03_29_03{/gallery}