Select your language

Каманда факультэта міжнародных адносін заняла II месца і стала пераможцам у намінацыі "Лепшы мемарандум істца" ў французскай секцыі XI Конкурсу па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. М.Г. Розенберга.

У бягучым годзе ў Конкурсе бралі ўдзел студэнты з Беларусі, В'етнама, Расіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, якія прадстаўлялі 37 універсітэтаў і 73 каманды.

Факультэт міжнародных адносін БДУ быў прадстаўлены студэнтамі спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ксеніяй Шмаковай, Ганнай Астапчык, Аляксандрай Маглыш.

Трэнерамі выступілі дацэнт Давыдзенка Д.Л. і выпускнік ФМА Круглікаў Б.С.

Віншуем нашу каманду з цудоўным выступленнем на Конкурсе і заслужанай перамогай!